9 сакавіка 2020 на МВА быў госць!

У нас быў госць: Аляксандр Куўшынаў з кампаніі Gurtam! Ён выступіў для 1-га курса MBA па запрашэнні Віктара Смусіна яшчэ 09.03.2020, да разгулу каранавіруса.
Аляксандр - дырэктар Wialon (галоўны прадукт Gurtam) і сузаснавальнік сеткі дзіцячых Мантэсоры-садкоў "Зорачкі".
Тэмай яго прамовы было "Выкарыстаньне тэхналогій IoT (Інтэрнэт Рэчаў) у бізнэсе".
Аляксандр паказаў, што Internet of Things - гэта не заўтра, а сёння, не домыслы фантастаў, а штодзённасць.
- Чаму кантроль пасажыраў школьных аўтобусаў у Ліване ратуе дзіцячыя жыцці?
- Каму спатрэбілася падключаць да інтэрнэту дызель-генератары ў Танзаніі?
- Як і навошта сачыць за стылем кіравання заходнееўрапейскіх вадзіцеляў?
- Ахоўнікі ў Кеніі і IoT: дзе тут сувязь?
Пра гэтыя і іншыя надзвычай цікавыя кейсы з практыкі Gurtam Аляксандр на беларускай мове распавёў тым, хто прыйшоў 9 сакавіка.
Дзякуем Аляксандру Куўшынаву і Gurtam!

© 2008–2018 MBA Института бизнеса БГУ

Сайт работает на движке TanixCMS

220007 г. Минск, ул. Московская, 5

Тел.: +375 (17) ‎395 68 91‎,

Моб. тел.: +375 29 188 37 00